Квэст Скарбы ліцэя”

Мэты гульні: пазнаёміць ліцэістаў з музейным комплексам і традыцыямі ліцэя, стварыць ўмовы для каманднай працы ліцэістаў 10-11 класаў.

 

Правілы гульні:

Кожная каманда складаецца з 8 чалавек (4 з 10-га класа, 4 з 11-га класа аднаго профілю). Кожная каманда атрымлівае на старце маршрутны ліст, па якому рухаецца і выконвае заданні, не змяняючы паслядоўнасць кантрольных кропак. На кантрольнай кропцы за кожнае выкананае заданне каманда атрымлівае балы, якія пазней суміруюцца ў агульны вынік.

Першым тром камандам, які хутчэй за астатніх з’явяцца на фінішы налічваюцца дадатковыя балы (першым – 5 балаў, другім – 3, трэцім -1).

Маршрутны ліст складаецца з 10 кантрольных кропак, на кожнай з якіх каманду чакае адказны настаўнік.

Заданні арыентаваны на развіццё камандных якасцяў, паглыбленне ведаў аб ліцэі, развіццё логікі і кемлівасці, папулярызацыю здаровага ладу жыцця, паскарэнне адаптацыі і сацыялізацыі ліцэістаў.

 

Пункт квеста

Змест заданняў

Месца

№1 Месца, дзе праходзіць прысвячэнне ў ліцэісты

Эстафета

Актавая зала

№2 Скарбніца мудрасці

Ці верыце Вы, што:

А) выпускнік ліцэя працуе на фэйсбук (так – 1 бал, не – 0)

Б) фізрук ліцэя прымаў удзел у заснаванні тэатра гумару (так – 1 бал, не – 0)

В) дырэктар ліцэя грае на баяне (не - 1 бал, так - 0)

Г) завуч ліцэя працаваў электрыкам (не - 1 бал, так - 0)

Д) у ліцэі ў мінулым існавалі псіхалага-педагагічны і ваенна-эканамічныя профілі (так – 1 бал, не – 0)

Бібліятэка

№3 Месца, дзе шмат негатываў

Фотазаданне (сабраць элементы калажу мінулае-сучаснасць). За кожны правільны калаж – 1 бал.

Музей фотаздымку

№4 Месца, куды нельга заходзіць без уніформы

Патрапіць як мага больш разоў мячом у баскетбольнае кальцо за 2 хвіліны. Кожнае пападанне – 0.5 балаў

Малая спортзала

№5 Месца захавання старажытных артэфактаў

Заданне “памылка машыністкі”

Музей педагогiкi

№6 Самае “смачнае” месца

Назваць інгрыдыенты салаты з завязанымі вачыма. Кожны інгрыдыент – 1 бал.

Cталоўка

№7 Месца, дзе вучаць эканоміць рэсурсы

Сабраць электрычны цэп за 2 хвіліны (выкананне задання – 3 балы, невыкананне – 0).

Кабiнет фiзiкi

№8 Месца, дзе рыхтуюць да арміі

Раскласці карткі з назвамі воінскіх званняў у парадку ўзрастання (1 бал за кожны правільны элемент паслядоўнасці да першай памылкі)

Музейный пакой

№9 Месца, дзе шмат медаляў, грамат, вымпелаў

Назваць прозвішчы алімпійскіх чэмпіёнаў, якія паходзяць з Гродзеншчыны

Музей спорта

№10 Месца, дзе шмат флагаў

Пазнаць краіну па флагу. За кожны правільны адказ па 1 балу

Музейны пакой

 

 

Фініш у рэкрыацыі на 1-ым паверсе лiцэю.